Паглядзіце, як беларусы ў Сан-Францыска ажанілі Цярэшку. «Жаніцьба Цярэшкі» – традыцыйная беларуская гульня, калі хлопцы «жэняцца» зь дзяўчатамі. Яна лічылася рэпэтыцыяй вясельных абрадаў. Звычайна яе праводзілі ў час калядных сьвятаў. Імпрэзу зладзіў Сяржук Доўгушаў і беларусы Сан-Францыска. Фота Натальлі Парфёнавай, Аляксандра Ждановіча
Лідэрка беларускіх дэмакратычных сіл Сьвятлана Ціханоўская ў сваім Твітэры прапанавала стварыць міжнародны траставы фонд, грошы зь яго пойдуць на аплату адвакатаў, падтрымку сем’яў і рэабілітацыйныя праграмы. Праваабаронцы Беларусі прызналі 1440 чалавек палітвязьнямі. У цэлым жа за кратамі па палітычных справах знаходзіцца значна больш людзей, але не пра ўсіх ёсьць інфармацыя, іншыя апасаюцца публічнасьці. Пры гэтым ўлады Беларусі паведамлялі, што з 2020 года было заведзена больш за 11 тысяч спраў, зьвязаных з палітыкай і пратэстамі. 10 студзеня шэраг былых палітвязьняў і сваякоў цяперашніх вязьняў беларускіх турмаў і калёній абвясьцілі аб абʼяднаньні і выступілі з адкрытым зваротам да грамадзтва і сусьветных палітыкаў. Яны заклікаюць рабіць больш рашучыя дзеяньні для вызваленьня палітвязьняў, у тым ліку весьці перамовы з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.