Сёння - Дзень Незалежнасці Беларусі 27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Гэты дакумент стаў першым афіцыйным крокам да аднаўлення незалежнасці нашай краіны. Дэкларацыя абвясціла "поўны дзяржаўны суверэнітэт Рэспублікі Беларусь як вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе законаў, незалежнасць рэспублікі ў знешніх адносінах". Праз год, 25 жніўня 1991 года, дакумент атрымаў статус канстытуцыйнага закона, на падставе якога былі ўнесены змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю 1978 года. Афіцыйныя ўлады адмянілі свята пасля "рэферэндуму" 1996 года, на якім Лукашэнка атрымаў неабмежаваныя паўнамоцтвы. Дзень Незалежнасці пачалі адзначаць у гадавіну вызвалення Менска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 3 ліпеня. Дэмакратычная грамадскасць па-ранейшаму адзначае Дзень Незалежнасці менавіта 27 ліпеня. Жыве Беларусь!