2 студзеня сустракаемся пад ялінкай у Дукорскім маёнтку… каб РАЗАМ вандраваць у новы, 2024, год ? Цягам усяго дня ладзім шэраг анімацыйных экскурсій з любімымі героямі: Пан Маршалак, Дзед Мароз і Снягурка, калядныя Дзед і Каза і, канешне, Чорт запрашаюць святочных госцейкаў? - патанчыць, пагуляць і пакалядаваць згодна з традыцыямі продкаў✨ - падэгуставаць традыцыйныя напоі беларусаў і дакрануцца да тэхналогіі іх стварэння? - палепшыць фізічны стан пасля святочнай ночы зімнімі забавамі і выпрабаваннямі ? - паспаборнічаць за прызы ад дукорскіх майстроў і мясцовай вінакурні ? - паўдзельнічаць у шэрагу калядных майстар-класаў і зрабіць сувенір на доўгую памяць ❄ Пабачымся пад ялінкай у 12:00? ? Кошт квіткоў: - дзеці да 7 год, ветэраны ВАВ, інваліды 1-2 груп - бясплатна; - дзеці 7-18 год - 10 рублёў; - дарослыя - 20 рублёў. ❗Папярэдні запіс не патрэбны, квіткі набываюцца на касе 02.01.2024❗ Зніжка 10% на ўваход падпісчыкам нашых сацсетак?