? 23 верасня - апошняе свята сезону "Багач" у Дукорскім маёнтку ? Напачатку прыгожай залатой восені беларусы традыцыйна падводзілі вынікі ўраджайнага года. Запрашаем стаць часткай старажытнай урачыстасці нашых продкаў: узяць удзел у гучным і ўтульным абрадзе БАГАЧ, далучыцца да шэрагу традыцыйных майстар-класаў ад рамеснікаў, патанчыць і паспяваць у суправаджэнні жывой музыкі, пачаставацца найсмачнейшымі стравамі мясцовай кухні і іншае? Сустракайце доўгачаканую і насычаную ПРАГРАМУ* ? 12.00 – Аглядная экскурсія па музеі і вуліцы майстроў; 13.00 – Адкрыццё свята: частаванне дукорскай гарэлкай, гульні і забаўкі ад Вядоўцы; 13.30 – Абрад "Багач" пры ўдзеле гасцей; 14.00 – Майстар-клас па традыцыйных танцах у суправаджэнні беларускіх музычных інструментаў; 14.40 – Традыцыйныя спевы і музыка; 15.10 – Забаўкі і падарункі ад вядоўцы; 15.30 – Фрагмент вясельнага абрада – збіранне нявесты; 15.40 – Народныя гульні і танцы ў суправаджэнні жывой музыкі; 16.10 – Традыцыйныя спевы і музыка; 16.50 – Частаванне беларускімі стравамі, закрыццё свята. ? Таксама ўдзельнікаў свята чакаюць БЯСПЛАТНЫЯ: - майстар-клас па выцінанцы, ткацтву, вышыўцы ? - майстар-клас па гатаванні стэйка па-радзівілаўскі ? - міні-лекцыя ад майстра музычных інструментаў ? - забаўляльныя зоны актыўнасці - частаванне традыцыйнамі стравамі і шмат іншага! ЛАДЗІМ КОНКУРС на самы вялікі ГАРБУЗ! Той, хто прывязе сапраўднага волата сярод гарбузоў, атрымае ЛІТРОВУЮ бутэльку Дукі ✨Уся гародніна пасля пойдзе на пачастуначкі жыхарам заасаду. *у праграме магчымы змены ? кошт квіткоў: дзеці да 7 гадоў, інваліды 1,2 групы, ветэраны ВАВ - бясплатна; дзеці 7-18 гадоў - 15 рублеў; дарослыя - 25 рублёў. ✨ Зніжка 10% усім падпісчыкам Дукорскага маёнтка ✨ ☎ Даведкі па тэлефонах: +375 44 707 77 64, +375 33 357 77 64.