❗@ДУКОРСКІ МАЁНТАК ЗАПРАШАЕ НА КАЛЯДНУЮ ЭКСКУРСІЮ ДЛЯ ЎСІХ ЖАДАЮЧЫХ! ❗ ❄ Вашыя любімыя і доўгачаканыя героі Каляд вяртаюцца: Каза ?, Чорт, Дзед і Баба неверагодна сумуюць без любімых госцейкаў. Надыйшоў час збірання цукерак? , але для гэтага спатрэбіцца прайсці шэраг традыцыйных выпрабаванняў і, канешне, патанчыць-паспяваць. Толькі такія Каляды адпавядаюць высокаму ўзроўню дукорскіх калядоўшчыкаў ❄ ? Сустракаемся 23, 25, 30 снежня, 2, 6, 7, 13, 14 студзеня ў Дукорскім маёнтку. Таксама ў гэтыя дні вас чакаюць бясплатныя майстар-класы па саломапляценні і выцінанцы ? ? Пачатак у 15:00. Папярэдні запіс не патрэбны, удзел уваходзіць у кошт квітка. Дзеці да 7 год, інваліды 1-2 груп, ветэраны ВАВ - бясплатна. Дзеці 7-18 год - 10 рублёў. Дарослыя - 20 рублёў.