Багач у Дукорскім маёнтку - 21 верасня ? «Будзь багаты, як восень!» казалі нашыя продкі. Хіба мы не падтрымаем параду ў свята ўраджаю і восеньскага раўнадзенства? ? Запрашаем на самае шчодрае, смачнае і багатае на ўражанні свята сезону. У атмасферы 200-гадовага парку: - возьмем удзел у аўтэнтычным абрадзе “Багач” ? - паварушымся па-беларуску ў суправаджэнні традыцыйных музычных інструментаў ? - пачастуемся восеньскімі стравамі тутэйшай кухні ? - памераемся гарбузамі ? Вас чакаюць адмысловыя расповеды пра піцейную культуру і народны строй, майстар-класы, гульні, спевы і старадаўнія забаўкі ✨ А ўсіх, хто прыедзе ў традыцыйным адзенні, чакаюць спецыяльныя падарункі ад Дукорскага маёнтка ? ЛАДЗІМ КОНКУРС на самую вялікую гародніну! Той, хто прывязе сапраўднага волата, атрымае бутэльку мясцовай Дукі.? *у праграме магчымы змены ❗Удзел уваходзіць у кошт квітка, папярэдні запіс не патрэбны. ? Кошт квіткоў: Дарослыя - 25 BYN; Дзеці 7-17 гадоў - 15 BYN; ❗Зніжка 10% усім падпісчыкам нашых сацсетак. Бясплатна: - Дзеці да 7 год; - Інваліды (паўналетнія) 1 і 2 груп; - Дзеці з інваліднасцю 3 і 4 групы з 1 суправаджальным; - Імяніннікі; - Героі Беларусі і ветэраны ВАВ. ☎ Даведкі: +375(44)707-77-64; +375(33)357-77-64. ?Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15а (усяго 30 км. ад Мінска). dukora.by