Ноч кажаноў у Мінску! ? Ці шмат ты ведаеш пра гэтых таямнічых звяроў? А можа, тое, што ты ведаеш – міф? Запрашаем на лекцыю пра кажаноў ад сапраўднага хіраптэролага, старшага навуковага супрацоўніка НАН Беларусі Аляксея Шпака. Гутарка будзе на тэму “Фантастический мир рукокрылых”. ? Калі: у гэтую пятніцу 11 кастрычніка а 15:20. ? Дзе: біялагічны факультэт БДУ, вул. Курчатава, 10. Уваход вольны, але трэба папярэдне зарэгістравацца. Пры сабе мець пасведчанне асобы.