?12 кастрычніка ў 16.00 Музей «Лошыцкая сядзіба» і «Музычная гасціная» Белдзяржфілармоніі запрашаюць на праграму «Восеньскія мары» з Таццянай Старчанка (фартэпіяна), Валянцінай Навуменка (скрыпка) і Юліяй Ражкоўскай (віяланчэль). ?«Музычны салон у Лошыцкая сядзібе» распачне музыка П.Чайкоўскага. Менавіта ў «Восеньскай песні» з цыкла «Поры года» ў фартэпіянных пераборах – цішыня восені і задуменнасць прыроды. Настрой восені перадаюць вальс «Восеньскі сон» А. Джойса, п’еса «Восеньскае лісце» У. Рэбікава і твор А.П’яцолы, з асаблівым чаргаваннем джазавых рытмаў і гармоніяй гукаў. Таксама ў праграмме прагучаць творы С.Рахманінава, Ф.Шапена, А.Шнітке, А.Глазунова. ?Кошт квітка: 20.00 р. Набыць квіткі можна праз плацёжную сістэму «Оплати» ❗Колькасць месцаў абмежавана ✍?Запіс на мерапрыемства па тэлефоне +375173961886, сацыяльныя сеткі музея або электронную пошту loshytsa@minskmuseum.by