Калі ласка - Беларусь
??
?19 чэрвеня майстру ваеннай прозы Васілю Быкаву споўнiлася б 100 гадоў. Часам праверана: ягоныя творы ўвайшлі ў гісторыю сусветнай літаратуры. Гуманізм, экзістэнцыйны выбар чалавека ў экстрэмальных абставінах, праўдзівае апісанне ваенных падзей — гэта заўсёды будзе актуальна.
???
?Мошчы – парэшткі, ці асобныя косткі людзей, далучаных пасля смерці да ліку святых, з’яўляюцца аб’ектамі ўшанавання ў хрысціянскай царкве. У некаторых храмах у часы сярэднявечча, і нават крыху пазней, пакланяліся бальзамаваным нябожчыкам, труны якіх стаялі ў падзямеллях. Напрыклад, так было ў Заслаўі. Тут у канцы 16 – пачатку 17 стагоддзі. ?
???
?Кабачкі, запечаныя з памідорамі, маянэзам і сырам — гэта вельмі далікатнае і летняе спалучэнне. Лустачкі кабачкоў атрымліваюцца смачнымі і сакавітымі. Замест маянэза можна выкарыстоўваць смятану ці грэцкі ёгурт. ?
?Лета басанож бяжыць па зямлі, кліча ў вандроўкі. Хочацца не толькі дачакацца адпачынку і піць нагбом вольніцу, а кожны дзень ператвараць у незабыўную прыгоду. Едзьце ў Музей беларускай маляванкі! Ён адкрыўся ў маі 2023 года па адрасе вул. Дачная, 13 г. Заслаўе. Ад той пары беларускі рай займеў канкрэтны адрас, а мы – трапіць у яго пры жыцці! ?
м?У сярэднявечнай Беларусі квасам называлі не толькі напой, атрыманы ў выніку закісання мукі ці соладу. З прычыны адсутнасці халадзільнікаў многія прадукты трэба было падвяргаць ферментацыі, так што апроч хлебнага, у мінулым былі папулярныя і бярозавы, грыбны, бурачны, фруктовы і ягадны квасы. ?
ПАДАРОЖЖА: КРУПКІ БЕРАЗІНО, ШТО ТАМ БЕЛАРУСКАГА? У калаўроце спраў удалося вылучыць час і ажыццявіць экспрэс-вандроўку ў Крупкі і Беразіно. На днях з Крупак з выканкама мне паведамілі, што па маім звароце на фасадзе дома ўсталявалі банер з радкамі верша мясцовай паэткі Таісіі Шэдкі. Вырашыла яго ўвасобіць на фота. І вось мы з мужам у Крупках, файны банер заснялі, яшчэ нам пашанцавала на суразмоўцаў. Пацікавіліся ў выпадковага мінака, дзе бліжэйшая крама? а гэта апынуўся мясцовы краязнаўца і гісторык Зміцер Мікалаевіч Хромчанка. Змястоўна пагаманілі пра нашу гісторыю, мову і культуру, таксама адзначыў, што новым беларускамоўным банерам у Крупках ён задаволены. Дарэчы, ён аўтар некалькіх кніг напісаных на беларускай мове па гісторыі Беларусі, а яшчэ нам распавёў пра Дмітрыя Прышчэпава, неардынарную асобу, за савецкім часам народнага камісара земляробства, папоўнілі свае веды па гісторыі Беларусі. Потым завіталі ў краму, каб купіць сабе штосьці на перакус у дарогу. У краме працавалі дзве малажавыя жанчыны, абслугоўвалі наведвальнікаў, пачуўшы ад мяне беларускія словы адна з прадавачак, мілавідная прыемная брунэтка, лёгка і нязмушана загаманіла па-беларуску, было відавочна, што родную мову не забывае і ведае выдатна. Я ёй пра літаратуру і банер з вершам Крупскай паэткі распавяла, а яна ўздыхнула і паскардзілася, што часу бракуе, каб кнігі чытаць. Крынічыла шчырая, гарманічная, насычаная эмоцыямі гаворка жанчыны, ачуваўся ў ёй жывы розум і цікаўнасць да новага, запісала маё прозвішча, каб паглядзець у інтэрнэце з кім жа празмаўляла, заадно даведацца, што робіцца ў беларускай літаратуры ў цяперашні час. Разам з іншай прадавачкай распавялі нам пра чароўны куток прыроды побач з возерам Сялява і пабудаваную аграсядзібу з нашым нацыянальным каларытам. Малавата было часу, каб грунтоўна агледзець Крупкі, але ж мясцовыя жыхары прыемна ўразілі сваёй шчырай беларускасцю. Пасля Крупак імканулі ў Беразіно, дзе таксама пафатаграфавалі беларускамоўныя білборды і шыльды. У Беразіно беларускіх надпісаў ў візуальным афармленні горадскіх вуліц вельмі мала. Чаму так адбываецца не ведаю і мясцовыя жыхары са мной па-руску размаўлялі. На ўскраўку ўбачыла краму з назвай “Ветразь” і падумала, добра б было, каб ветразь Беразіно кіраваў гэты горад да роднай беларускай мовы.?
Богiна?