?Лета басанож бяжыць па зямлі, кліча ў вандроўкі. Хочацца не толькі дачакацца адпачынку і піць нагбом вольніцу, а кожны дзень ператвараць у незабыўную прыгоду. Едзьце ў Музей беларускай маляванкі! Ён адкрыўся ў маі 2023 года па адрасе вул. Дачная, 13 г. Заслаўе. Ад той пары беларускі рай займеў канкрэтны адрас, а мы – трапіць у яго пры жыцці! ?