?Традыцыйная беларуская бульбяная бабка ці баба, як яе яшчэ называлі, раней часта гатавалася гаспадынямі ў печы ў гліняным посудзе. Да цёртай бульбы дадавалі вялікую колькасць засмажкі з мяса і сала, цыбулю, яйкі, хатнюю смятану, грыбы
Сёння можна знайсці мноства рэцэптаў бульбяной бабкі. Калі раней яе гатавалі ў печы, то сёння часцей за ўсё гатуюць у духоўцы.
?