У ведамства Мулявіна зайшла, І сэрца запалілі раптам песні, Нібы вясной прачнулася зямля, І жураўлі ляцелі ў паднябессі. Зачаравала музыка мяне І ў дзіўны край паклікала імкліва, Дзе Белавежа ціхенька пяе, І дзе з малітвай жыць заўжды шчасліва. Дзе косіць Ясь, каханне каб знайсці, Дзе лепшай долі маці сыну просіць, Дзе ткуць ізноў ткачыхі паясы, І гэтым песням ты не скажаш:" Досыць!" Яны гучаць, каб некага натхняць. Раптоўна муза сэрца ажыўляе, І жураўлі дадому прыляцяць - З нябёсаў іх Мулявін прывітае.?