Другие записи сообщества
☂️
? Алена Масла: "У нашай сямейнай бібліятэцы, якую пачалі збіраць бацькі-філолагі, нямала кніг па скарыназнаўству. Я раскажу толькі пра дзве, адрасаваныя дзецям. Яны — як цаглінкі ў падмурку будучых грунтоўных ведаў. Што істотна, добра выкладзенае для дзяцей, звычайна лёгка ўспрымаецца і запамінаецца дарослым. Таму раю да прачытання ўсім узроставым катэгорыям!"
? Калі вам падабаюцца класічныя пейзажы, абавязкова завітайце на выстаўку «Вольная прастора» беларускага мастака Антона Вырвы ў мастацкую галерэю «АРТ Фабрыка». Тут вы зможаце не толькі прасачыць за калейдаскопам прыроды, але і ўбачыць прафесійны жывапіс аўтара, які ўражвае сваёй пяшчотнай каларыстыкай.
?❄
❄Першы месяц зімы і апошні каляндарнага года атрымаў назву снежань ад слова «снег». Снежань зіму пачынае, а год канчае. Мароз у снежні і снег вышэй хаты — будзе год тады багаты. Снежань замосціць і загвоздзіць. Снежань зямлю грудзіць, хаты студзіць. Снежань сцюжны з зімою дружны...
?❄
?❄
?❄
Паважаныя бацькі і настаўнікі, у якіх ёсць вучні выпускных класаў, якія любяць родную мову і літаратуру! Дзеці маглі б у бліжэйшы час стаць абітурыентам ГДУ імя Ф. Скарыны (Гомель). Зараз ва універсітэце пачалася рэгістрацыя на алімпіяду па беларускай мове і літаратуры. (Заданні не складаныя.) Пераможцы могуць паступаць у ГДУ імя Ф. Скарыны БЕЗ экзаменаў.❤
? Зразумець гісторыю сваей краіны можна праз многае: мову, дыялекты, традыцыйную кухню, абрады і, вядома, адзенне. Беларуская нацыянальная вопратка — не проста частка нашай культуры, гэта сапраўднае мастацтва, якое праяўляецца як ў маштабных аб’ектах, так і ў тонкіх дэталях. Магчымасць пазнаёміцца дастаткова глыбока з беларускімі нацыянальнымі касцюмамі дае выстаўка «Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм», якая зараз праходзіць у Нацыянальным мастацкім музеі.