РАЎНЕННЕ НА МІНСК, БАРЫСАЎ, АСІПОВІЧЫ, ДЗЯРЖЫНСК, ЧЭРВЕНЬ, ІВАНАВА, МАР’ІНУ ГОРКУ! Адправіла больш за 120 зваротаў у выканкамы абласных і раённых гарадоў нашай краіны з прапановай папулярызаваць і пашыраць менавіта ў гарадскіх школах і гімназіях адукацыю на дзяржаўнай беларускай мове, бо ў цяперашні час з гэтым праблема. З лістоў, што мне даслалі з выканкамаў, атрымаліся наступныя звесткі: Гарады, дзе ёсць школы і гімназіі з навучаннем на беларускай мове: 1. Мінск 2. Барысаў 3. Асіповічы 4. Дзяржынск 5. Чэрвень 6. Іванава 7. Мар’іна горка З гэтых гарадоў трэба браць прыклад, як арганізаваць працу беларускамоўных навучальных устаноў. Гарады, дзе створаны асобныя беларускамоўныя класы, дарэчы, у асноўным яны знаходзяцца ў Гродзенскай вобласці: 1. Гродна – класы ў школах № 32, №34, №36 2. Навагрудак – 11 класаў у школах горада 3. Карэлічы – два классы 11 і 10 вучняў 4. Масты – школа № 3 клас 8 вучняў 5. Слонім – клас 19 вучняў 6. Ашмяны – клас 11 вучняў 7. Магілёў – класы ў школах № 1, №34 8. Баранавічы - два класы 5 і 12 вучняў гімназія № 4 9. Жодзіна - клас у школе № 6 Для краіны, дзе беларуская мова дзяржаўная, гэтага недастаткова, лічу, што трэба развіваць адукацыю на нашай нацыянальнай мове, неабходна, каб у кожным горадзе Беларусі была адкрыта беларуская школа ці гімназія, бо менавіта толькі мы самі, беларусы, можам паклапаціцца пра захаванне і развіццё нашай мовы, культуры і адукацыі, за нас гэта ніхто не зробіць.❤☝
Другие записи сообщества
Горадня.?
Каталіцкая капліца 19 ст (в. Лотвiчы, Баранавицкi р-н)??
Dismal Dawn Project - ..зь мінулага ў... (2023)?
??
?Мастак анімацыйнага кіно і акварэлі Зміцер Сурыновіч быццам чалавек без узросту. Па яго творчасці ніколі не вызначыш, колькі аўтару гадоў, і што ж яго захапляе больш за ўсё. Шматграннасць аўтара у вобразнасці, каларыстыцы — кажа пра яго неардынарнасць і індывідуальнасць.
☂️
? Алена Масла: "У нашай сямейнай бібліятэцы, якую пачалі збіраць бацькі-філолагі, нямала кніг па скарыназнаўству. Я раскажу толькі пра дзве, адрасаваныя дзецям. Яны — як цаглінкі ў падмурку будучых грунтоўных ведаў. Што істотна, добра выкладзенае для дзяцей, звычайна лёгка ўспрымаецца і запамінаецца дарослым. Таму раю да прачытання ўсім узроставым катэгорыям!"
? Калі вам падабаюцца класічныя пейзажы, абавязкова завітайце на выстаўку «Вольная прастора» беларускага мастака Антона Вырвы ў мастацкую галерэю «АРТ Фабрыка». Тут вы зможаце не толькі прасачыць за калейдаскопам прыроды, але і ўбачыць прафесійны жывапіс аўтара, які ўражвае сваёй пяшчотнай каларыстыкай.
?❄
❄Першы месяц зімы і апошні каляндарнага года атрымаў назву снежань ад слова «снег». Снежань зіму пачынае, а год канчае. Мароз у снежні і снег вышэй хаты — будзе год тады багаты. Снежань замосціць і загвоздзіць. Снежань зямлю грудзіць, хаты студзіць. Снежань сцюжны з зімою дружны...