Недзе там над зорамі,
Недзе над аблокамі.
Нашы продкі родныя,
Ды нажаль , далёкія.
Недзе усміхаюцца
З намі не гавораць.
З намі сумняваюцца
Ды не супакояць.
Як вы там, далёкія,
Як вам там жывецца?
Можа над аблокамі
Соладка пяецца?
Мы цяпер ужо без вас
Шлях зямны праходзім.
Аддаем малітвам час,
Вас мы не падводзім.
Робім, як вучылі нас,
Шчыра і аддана.
Не сустрэнеш толькі вас
Каб неспадзявана.
Не сустрэць... А успамін
сэрца сагравае.
І жыцця імклівы млын
Вечнасць набліжае...