?Уладзімір Дзядзюля — знакаміты мастак беларускай зямлі, імя якога з вялікай павагай успамінаюць як прадстаўнікі старэйшага пакалення, так і яго вучні. ‼На мінулым тыдні ў галерэі «Мастацтва» адбылося адкрыццё выстаўкі творцы «Паўтон». На ёй прадстаўлены жывапісныя творы Уладзіміра Дзядзюлі як апошніх гадоў жыцця, так і палотны, напісаныя раней, і ўжо добра вядомыя гладачам. ?