13 студзеня 431 год з дня смерці рэфарматара і асветніка, філосафа, гісторыка, паэта Вялікага княства Літоўскага Сымона БУДНАГА (1530? - 1593). Паходзіў з сям’і шляхціча ў Рэчы Паспалітай. Адукацыю атрымаў у Кракаўскім універсітэце. З 1558 г. настаўнічаў і прапаведаваў ў ВКЛ (Вільня, Клецк) У 1562 г. разам з паплечнікамі заснаваў у Нясвіжы друкарню і выдаў першую на нацыянальнай мове кнігу "Катэхізіс", быў прадаўжальнікам традыцый Ф.Скарыны. Апошнія гады жыў у Вішневе на Валожыншчыне, дзе і памёр. У Нясвіжы яму пастаўлены помнік (1982 г.)?