ЛАСКАВА ЗАПРАШАЕМ У КРАМЫ, ПАВІЛЬЁНЫ, КІЁСКІ “БЕЛДРУК” ПА ЎСЁЙ КРАІНЕ! А ШТО ТАМ ЁСЦЬ? Даслалі мне ліст з РУП “Белдрук”, адсправаздачыліся, што ў гандлёвай сетцы па ўсёй Беларусі шырока прадстаўлены выданні на беларускай мове. Зладзіла праверку, наколькі ж сапраўды шырока…, зазірнула ў тры павільёны паблізу мінскага ЦУМа і ля Камароўкі. Па шчырасці, выбар так сабе, небагаты, але ж нешта ёсць. Набыла дзіцячую кнігу і віншавальныя паштоўкі. Больш за ўсё было беларускіх друкаваных выданняў у павільёне з правага боку ад ЦУМа. Ля Камароўкі на паліцах “Белдруку” знайшла некалькі дзіцячых кніг і паштовак. Затое вельмі парадвалі прадавачкі, інтэлігентныя, прыемныя жанчыны размаўлялі са мной па-беларуску і абяцалі выгадна выстаўляць беларускамоўныя выданні на вітрыну, бо сваё ж нацыянальнае трэба прапагандаваць, за нас гэта ніхто не зробіць. Цікава, як у іншых месцах? Спадарства, правядзіце маніторынг у кіёсках, павільёных “Белдруку” паблізу Вашага жыхарства, зірніце, як наладжана праца, ці ёсць там беларускамоўная прадукцыя??