?Халодныя кіславатыя супы з буракоў, бурачнага бацвіння, шчаўя (халаднікі) – здаўна гонар беларускай кухні. Адам Міцкевіч Традыцыйны халаднік на бурачным квасе апеў яшчэ у паэме «Пан Тадэвуш». І ўжо ў самай вядомай кулінарнай кнізе на нашых землях, «Кухарцы літоўскай» (Вільня, 1854 г.), «халаднік літоўскі» упэўнена фігуруе як мясцовая страва. У ХХ стагоддзі халодны суп стаў знакавай, амаль сакральнай стравай для беларусаў. ?