?Скажам прама, крапіва — той яшчэ далікатэс. З добрай крапівы, як вядома, раней рабілі выдатныя вяроўкі і ліны. Гэтай уласцівасці ў яе не адбярэш. А вось наконт ежы...
‼Rрапіву елі заўсёды. Не ад добрага жыцця, вядома, але елі яшчэ з антычных часоў. Сярэднявечныя людзі добра ведалі, як менавіта з яе зрабіць ядомыя і нават смачныя стравы. Увесь сакрэт у тым, каб выкарыстоўваць толькі вельмі маладыя, верхнія лісточкі. ?