?У далёкім ужо 2009 годзе мне пашчасціла набыць кнігу «Сялянская энцыклапедыя ў творах Мікалая Тарасюка» (аўтар тэксту і ўкладальнік Вольга Лабачэўская, фотамастак Георгій Ліхтаровіч, кіраўнік праекта Ларыса Быцко).
Не перадаць захаплення і здзіўлення ад знаёмства з філасофскімі развагамі народнага майстра, якія разам з фотаздымкамі яго работ сабраныя ў кнізе. ?