ПРА ГРОДЗЕНСКІ ШКЛОЗАВОД І НАШЫ СЛОІКІ Спадарства, зірніце, які культурны і ветлівы ліст даслалі мне з Гродзенскага шклозавода, умеюць пісаць змястоўна па-беларуску. Дарэчы, беларускамоўную версію сайта аформілі літаральна за два тыдні, тэрмін хуткі, таму некаторыя рубрыкі яшчэ дапрацоўваюць і паступова ўсе звесткі аб прадпрадпрыемстве будуць прадстаўлены на беларускай мове. Завод і яго філіял “Ялізава” выпускае шкляную тару, вырабляюць бутэлькі для напояў і слоікі для кансерваванай садавіны-гародніны, пра гэта можна прачытаць на сайце. Патрэбная ў гаспадарцы вытворчасць, кожны з нас карыстаецца прадукцыяй Гродзенскага шклозавода. А мне дужа падабаецца назва “слоікі” - лаканічна, ёміста і па-нашаму.?