Багач у Дукорскім маёнтку - 21 верасня
«Будзь багаты, як восень!» казалі нашыя продкі. Хіба мы не падтрымаем параду ў свята ўраджаю і восеньскага раўнадзенства?
Запрашаем на самае шчодрае, смачнае і багатае на ўражанні свята сезону. У атмасферы 200-гадовага парку:
- возьмем удзел у аўтэнтычным абрадзе “Багач”
- паварушымся па-беларуску ў суправаджэнні традыцыйных музычных інструментаў
- пачастуемся восеньскімі стравамі тутэйшай кухні
- памераемся гарбузамі
Вас чакаюць адмысловыя расповеды пра піцейную культуру і народны строй, майстар-класы, гульні, спевы і старадаўнія забаўкі
А ўсіх, хто прыедзе ў традыцыйным адзенні, чакаюць спецыяльныя падарункі ад Дукорскага маёнтка
ЛАДЗІМ КОНКУРС на самую вялікую гародніну! Той, хто прывязе сапраўднага волата, атрымае бутэльку мясцовай Дукі.
*у праграме магчымы змены
Удзел уваходзіць у кошт квітка, папярэдні запіс не патрэбны.
Кошт квіткоў:
Дарослыя - 25 BYN;
Дзеці 7-17 гадоў - 15 BYN;
Зніжка 10% усім падпісчыкам нашых сацсетак.
Бясплатна:
- Дзеці да 7 год;
- Інваліды (паўналетнія) 1 і 2 груп;
- Дзеці з інваліднасцю 3 і 4 групы з 1 суправаджальным;
- Імяніннікі;
- Героі Беларусі і ветэраны ВАВ.
Даведкі: +375(44)707-77-64; +375(33)357-77-64.
Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15а (усяго 30 км. ад Мінска).
dukora.by