?Адзіночныя цагляныя калоны — гэта помнікі гісторыі і архітэктуры. На тэрыторыі нашай краіны іх узводзілі па ўзорах антычных калон пачынаючы з 15 стагоддзя. Найчасцей такія калоны круглыя ці шматгранныя, часам звужаны ўверсе ці састаўныя. На некаторых калонах захаваліся нішы, дзе былі ўстаўлены дошкі з надпісамі. Наверсе калон усталёўвалі крыж ці фігуру якога-небудзь святога. Некаторыя калоны нашыя продкі лічылі лекавымі. ?