? 147 гадоў назад, 6 кастрычніка 1876 года, нарадзіўся выбітны фотамайстар, ураджэнец Навагрудчыны - Ян Булгак. Ва ўзросце 11 год Ян Булгак пакінуў Навагрудчыну дзеля вучобы ў І класічнай Віленскай гімназіі, якую скончыў у 1897 годзе. Потым быў факультэт філасофіі Ягелонскага універсітэта. У жніўні 1901 года ажаніўся са стрыечнай сястрой Ганнай Хаціскай. А 27 красавіка 1906 года нарадзіўся яго адзіны сын Януш Булгак. Паводле сямейнай легенды, першыя свае фотаздымкі Ян Булгак зрабіў у 1905 годзе, калі ягоная жонка атрымала ў падарунак просценькі фотаапарат. Першымі матывамі для здымкаў былі партрэты самых блізкіх, родных і характэрных вясковых тыпажоў, а таксама краявіды родных мясцін. У 1908 годзе мастак стварыў сваю фоталабараторыю. У 1905-1911 гадах Ян Булгак выканаў некалькі соцен здымкаў у ваколіцах Мінска і Навагрудка, якія з 1915 года выйшлі ў выглядзе альбомнага выдання ў шасці тамах. У 1910 годзе ўпершыню ўдзельнічаў у сусветнай фотавыстаўцы ў Бруселі. Ян Булгак зафіксаваў краявіды Ашмяншчыны ў 1920-1930-ыя гады.
Другие записи сообщества
Восень 1967?
Брэст 1977?
Entropy Zero - Hell Let Loose (Сингл, 2023)?
?Грачанікі — адна з самых цікавых і смачных страў традыцыйнай кухні. Грэчка ў спалучэнні з фаршам — цікавая альтэрнатыва звычайным катлетам. Да таго ж, да такой стравы не патрэбны гарнір. Можна абыйсціся гароднінай ці салатай.
?У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылася ўрачыстае адкрыццё выстаўкі «Уладзімір Стэльмашонак. Сыны зямлі беларускай» з фондаў музея, прымеркаванай да 95-годдзя з дня нараджэння народнага мастака.
Камянецкая або так званая Белая Вежа - адзіны захаваны сярэднявечны данжон ў Беларусі. Пабудаваны ў 1271—1288 гадах. Знаходзiцца ў г. Камянец Брэсцкай вобл.?
? Цяпер на сучасных прылаўках чаго толькі няма! Але больш за ўсё хімічных дабавак. Насамрэч, каб прадукты доўгі час захоўвалі свой таварны выгляд, не псаваліся, у іх дадаюць велізарную колькасць хімічных рэчываў, так званых харчовых Е-дабавак. ?
Руіны невялічкай загадкавай царквы ў Сідаравічах. Меркавана, ХІХ стагоддзе.?