Лілася музыка з нябёс,
І танцавалі ў іх аблокі,
І нават дуб, што ў полі рос,
Маўкліва слухаў спеў далёкі.
І чулі музыку лугі,
Валошкі ціха падпявалі.
Каб трошкі збавіцца тугі,
Званочкі весела ківалі.
Народ не чуў той гожы спеў,
Не чуў мелодыю святую.
Не чуў, а можа не умеў
Ёй абалонку даць зямную?
І толькі бедны музыкант
Пачуў нябёс высокіх спевы.
О, як прыгожа ён зайграў,
Каб знішчыць смутак каралевы.
І слухала ,як нейкі цуд,
Яна той музыкі гучанне.
І ўсміхаўся просты люд,
Бо разумеў яе маўчанне.
P.S. ну казка, згодны?)