Лілася музыка з нябёс, І танцавалі ў іх аблокі, І нават дуб, што ў полі рос, Маўкліва слухаў спеў далёкі. І чулі музыку лугі, Валошкі ціха падпявалі. Каб трошкі збавіцца тугі, Званочкі весела ківалі. Народ не чуў той гожы спеў, Не чуў мелодыю святую. Не чуў, а можа не умеў Ёй абалонку даць зямную? І толькі бедны музыкант Пачуў нябёс высокіх спевы. О, як прыгожа ён зайграў, Каб знішчыць смутак каралевы. І слухала ,як нейкі цуд, Яна той музыкі гучанне. І ўсміхаўся просты люд, Бо разумеў яе маўчанне. P.S. ну казка, згодны?)