⚡Кожнаму, хто падарожнічаў па Беларусі, сустракаліся невялічкія культавыя збудаванні – капліцы. Часта яны знаходзяцца каля дарог, асабліва на ростанях, каля паклонных крыніц, камянёў, а таксама на могілках.
❗Сярод капліц вылучаюцца так званыя «аброчныя або абетныя капліцы», пабудаваныя як сродак збаўлення ці ў памяць пра спыненне эпідэміі, асабліва халеры. ⛪