?Сезон гарбуза ў разгары. Самы час парадаваць сябе смачным і простым дэсертам.
Другие записи сообщества
У ведамства Мулявіна зайшла, І сэрца запалілі раптам песні, Нібы вясной прачнулася зямля, І жураўлі ляцелі ў паднябессі. Зачаравала музыка мяне І ў дзіўны край паклікала імкліва, Дзе Белавежа ціхенька пяе, І дзе з малітвай жыць заўжды шчасліва. Дзе косіць Ясь, каханне каб знайсці, Дзе лепшай долі маці сыну просіць, Дзе ткуць ізноў ткачыхі паясы, І гэтым песням ты не скажаш:" Досыць!" Яны гучаць, каб некага натхняць. Раптоўна муза сэрца ажыўляе, І жураўлі дадому прыляцяць - З нябёсаў іх Мулявін прывітае.?
?На тэрыторыі нашай краіны шмат святынь, якія ўключаюць як прыродныя аб’екты: ўзгоркі, крыніцы, камяні, дрэвы, так і штучныя – крыжы, капліцы. Статус іх сакральнасці бярэ пачатак з глыбокай старажытнасці. Навукоўцамі на сённяшні дзень ўлічана больш за чатыры сотні такіх мясцін. Сярод іх вылучаецца амаль паўсотні, якія захавалі назву Прошча, значная частка іх прыпадае на Паўночнае Палессе.
Лядоўня (канец ХІХ пач. ХХ ст.) на Станцыі Ашмяны? За некалькіх дзясяткаў метраў чыгуначнага вакзала ў бок Маладзечна можна ўбачыць цаглянае збудаванне незвычайнай формы. Гэта былая лядоўня. Тут пры нізкай тэмпературы сярод блокаў лёду захоўваліся прадукты. Такая тэхналогія вядомая на нашых землях многія стагоддзі. Пэўны час яна знаходзіла прымяненне і на чыгунцы. Звычайна падарожнікі звяртаюць мала ўвагі на станцыйныя будынкі, якія праносяцца за вокнамі цягніка. Чытаюць хіба назву населенага пункта на вакзале. Між тым кожная станцыя мае сваю гісторыю. Тут можна ўбачыць шмат незвычайнага. Трэба толькі быць дапытлівым і шанаваць сваю гісторыю.
Мiнск?
? Мая асабістая сустрэча са «Шляхціцам Завальнёй» адбылася на пачатку 1990-х, калі з’явілася першае выданне «…Беларусі ў фантастычных апавяданнях» на беларускай мове. ?
❤?
Альбом сінглаў ГОЛАЯ МАНАШКА "19" выйшаў на музычных платформах?
?Калі вы самі не соліце агуркі, то напэўна іх ясце. Таму што салёны ці марынаваны агурок — адзін з галоўных складнікаў нашай звыклай кухні. 14 лістапада — Дзень агурка!?
⚡Кожнаму, хто падарожнічаў па Беларусі, сустракаліся невялічкія культавыя збудаванні – капліцы. Часта яны знаходзяцца каля дарог, асабліва на ростанях, каля паклонных крыніц, камянёў, а таксама на могілках. ❗Сярод капліц вылучаюцца так званыя «аброчныя або абетныя капліцы», пабудаваныя як сродак збаўлення ці ў памяць пра спыненне эпідэміі, асабліва халеры. ⛪
Кацярына Мяснікова.?R.I.P.