? Язэп Драздовіч (1888 – 1954) — беларускі мастак, скульптар, этнограф, археолаг, педагог, пісьменнік. Адзін з беларускага нацыянальнага гістарычнага жывапісу, майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Другие записи сообщества
??
??
ВЫ КАЛІ-НЕБУДЗЬ РАБІЛІ САЛАМЯНАГА ПАВУКА? О! Гэта вельмі файная справа і зусім нескладаная, кожны здолее навучыцца. У нядзелю пабывала на майстар-класе ў творчай прасторы “Парасон”. Народу сабралася шмат, усе марылі змайстраваць Павука, які бароніць дом ад нячысцікаў, так лічылі нашы продкі, а мы, нашчадкі пераймаем традыцыю. Кіравала навучаннем таленавітая майстрыца Наталля Кірко, мастачка, якая скончыла Універсітэт культуры па спецыяльнасці саломапляценне. Яе працы былi прадстаўлены ў ЮНЕСКА! Аж з Гродна завітала ў сталіцу, каб навучыць мінчукоў рабіць Павукоў. Добра пачувалася я ў кампаніі навучэнцаў, у асноўным гэта была моладзь, і што хачу адзначыць, яны выдатна размаўлялі па-беларуску, а я з замілаваннем слухала і думала: “Ёсць каму развіваць і ўзбагачаць родную беларускую мову. ” Пры чым у моладзі мова энегрічная, заўзятая, яны дадаюць у мілагучнасць роднага слова яшчэ моладзевай энергетыкі. Утульна ў “Парасоне”. На сценах - карціны, на паліцах сувеніры з беларускім каларытам, на століку печава, можна пачаставацца гарбатай і кавай. Абстаноўка заахвочвае да творчасці. Для кожнага з удзельнікаў майстар-класа насыпапана ў тры грудкі саломка розных па даўжыні сцяблінак: кароткіх, сярэдніх, доўгіх, бо ромбікі, з якіх складаецца Павук, вырабляюцца у трох памерах. Але ж перш чым залацістая саломка апынецца на стале для вырабаў, трэба шмат працы зрабіць, нарыхтаваць сцябліны, адбяліць, а першапачаткова заняцца жнівом. Наталля распавядала забаўную гісторыю, як аднаго разу дамовілася з кіраўніцтвам сельскай гаспадаркі, што нарыхтуе сабе сноп жыта для творчай справы і пайшла ў поле жаць. Раптам спыняецца на дарозе аўтамабіль, выходзіць з яго мужчына ды пачынае аглядаць наваколле. “Можа начальства якое правярае палеткі, - падумала Наталля, - трэба яму растлумачыць, што я ў полі раблю”. Падышла, стала тлумачыць, а той уважліва выслухаў апавед ды кажа: “Жніце сабе жыта, я тут проста міма праязджаў вырашыў прыродай палюбавацца.” Вось так неспадзявана мужчына яшчэ і лекцыю пры дарозе паслухаў пра саломапляценне. Пад расповеды незаўважна прабегла две гадзіны і Павук гатовы! Атрымаўся аб’ёмісты, прыгожы з яскравымі чырвонымі кутасамі, адганяе злых духаў і аберагае ад негатыву. Падвешваем пад столлю і Павук павольна пакалыхваецца ад малейшага руху паветра, дома з ім прыемна і ўтульна.
Hordeev - Не отпускай (Сингл, 2023)?
❗ДУКОРСКІ МАЁНТАК ЗАПРАШАЕ НА КАЛЯДНУЮ ЭКСКУРСІЮ ДЛЯ ЎСІХ ЖАДАЮЧЫХ! ❗ ❄ Вашыя любімыя і доўгачаканыя героі Каляд вяртаюцца: Каза ?, Чорт, Дзед і Баба неверагодна сумуюць без любімых госцейкаў. Надыйшоў час збірання цукерак? , але для гэтага спатрэбіцца прайсці шэраг традыцыйных выпрабаванняў і, канешне, патанчыць-паспяваць. Толькі такія Каляды адпавядаюць высокаму ўзроўню дукорскіх калядоўшчыкаў ❄ ? Сустракаемся 23, 25, 30 снежня, 2, 6, 7, 13, 14 студзеня ў Дукорскім маёнтку. Таксама ў гэтыя дні вас чакаюць бясплатныя майстар-класы па саломапляценні і выцінанцы ? ? Пачатак у 15:00. Папярэдні запіс не патрэбны, удзел уваходзіць у кошт квітка. Дзеці да 7 год, інваліды 1-2 груп, ветэраны ВАВ - бясплатна. Дзеці 7-18 год - 10 рублёў. Дарослыя - 20 рублёў.
???
? Фаршыраваныя фаршам сушкі — простая страва, але яна, безумоўна, унясе разнастайнасць у ваш рацыён. Выдатна падыдзе ў якасці закускі ці дзённага перакусу з гарбатай.
???
Недзе там над зорамі, Недзе над аблокамі. Нашы продкі родныя, Ды нажаль , далёкія. Недзе усміхаюцца З намі не гавораць. З намі сумняваюцца Ды не супакояць. Як вы там, далёкія, Як вам там жывецца? Можа над аблокамі Соладка пяецца? Мы цяпер ужо без вас Шлях зямны праходзім. Аддаем малітвам час, Вас мы не падводзім. Робім, як вучылі нас, Шчыра і аддана. Не сустрэнеш толькі вас Каб неспадзявана. Не сустрэць... А успамін сэрца сагравае. І жыцця імклівы млын Вечнасць набліжае...
☕Какава — адзін з самых карысных, але ў той жа час недаацэненых напояў, які змяшчае вялікую колькасць антыаксідантаў, багаты такімі вітамінамі і мінераламі, як медзь, марганец, магній і нікацінавая кіслата.