Другие записи сообщества
☝❄?
?У снежні практычна кожны чалавек жыве ў прадчуванні сапраўдных цудаў, якія здараюцца з намі менавіта ў навагоднія святы. Работы беларускай мастачкі Марыі Богдан дапамагаюць чалавеку паглыбіцца ў свет чараўніцтва і адчуць тую самую энергію дабрыні, якой так часта не хапае нам у паўсядзённасці. Выстаўка Марыі Богдан «Чысты звон» зараз экспануецца ў мастацкай галерэі «Арт Фабрыка», на ёй вы ўбачыце жывапіс сапраўды шчырай і пяшчотнай дзяўчыны.
??
??
ВЫ КАЛІ-НЕБУДЗЬ РАБІЛІ САЛАМЯНАГА ПАВУКА? О! Гэта вельмі файная справа і зусім нескладаная, кожны здолее навучыцца. У нядзелю пабывала на майстар-класе ў творчай прасторы “Парасон”. Народу сабралася шмат, усе марылі змайстраваць Павука, які бароніць дом ад нячысцікаў, так лічылі нашы продкі, а мы, нашчадкі пераймаем традыцыю. Кіравала навучаннем таленавітая майстрыца Наталля Кірко, мастачка, якая скончыла Універсітэт культуры па спецыяльнасці саломапляценне. Яе працы былi прадстаўлены ў ЮНЕСКА! Аж з Гродна завітала ў сталіцу, каб навучыць мінчукоў рабіць Павукоў. Добра пачувалася я ў кампаніі навучэнцаў, у асноўным гэта была моладзь, і што хачу адзначыць, яны выдатна размаўлялі па-беларуску, а я з замілаваннем слухала і думала: “Ёсць каму развіваць і ўзбагачаць родную беларускую мову. ” Пры чым у моладзі мова энегрічная, заўзятая, яны дадаюць у мілагучнасць роднага слова яшчэ моладзевай энергетыкі. Утульна ў “Парасоне”. На сценах - карціны, на паліцах сувеніры з беларускім каларытам, на століку печава, можна пачаставацца гарбатай і кавай. Абстаноўка заахвочвае да творчасці. Для кожнага з удзельнікаў майстар-класа насыпапана ў тры грудкі саломка розных па даўжыні сцяблінак: кароткіх, сярэдніх, доўгіх, бо ромбікі, з якіх складаецца Павук, вырабляюцца у трох памерах. Але ж перш чым залацістая саломка апынецца на стале для вырабаў, трэба шмат працы зрабіць, нарыхтаваць сцябліны, адбяліць, а першапачаткова заняцца жнівом. Наталля распавядала забаўную гісторыю, як аднаго разу дамовілася з кіраўніцтвам сельскай гаспадаркі, што нарыхтуе сабе сноп жыта для творчай справы і пайшла ў поле жаць. Раптам спыняецца на дарозе аўтамабіль, выходзіць з яго мужчына ды пачынае аглядаць наваколле. “Можа начальства якое правярае палеткі, - падумала Наталля, - трэба яму растлумачыць, што я ў полі раблю”. Падышла, стала тлумачыць, а той уважліва выслухаў апавед ды кажа: “Жніце сабе жыта, я тут проста міма праязджаў вырашыў прыродай палюбавацца.” Вось так неспадзявана мужчына яшчэ і лекцыю пры дарозе паслухаў пра саломапляценне. Пад расповеды незаўважна прабегла две гадзіны і Павук гатовы! Атрымаўся аб’ёмісты, прыгожы з яскравымі чырвонымі кутасамі, адганяе злых духаў і аберагае ад негатыву. Падвешваем пад столлю і Павук павольна пакалыхваецца ад малейшага руху паветра, дома з ім прыемна і ўтульна.
❗ДУКОРСКІ МАЁНТАК ЗАПРАШАЕ НА КАЛЯДНУЮ ЭКСКУРСІЮ ДЛЯ ЎСІХ ЖАДАЮЧЫХ! ❗ ❄ Вашыя любімыя і доўгачаканыя героі Каляд вяртаюцца: Каза ?, Чорт, Дзед і Баба неверагодна сумуюць без любімых госцейкаў. Надыйшоў час збірання цукерак? , але для гэтага спатрэбіцца прайсці шэраг традыцыйных выпрабаванняў і, канешне, патанчыць-паспяваць. Толькі такія Каляды адпавядаюць высокаму ўзроўню дукорскіх калядоўшчыкаў ❄ ? Сустракаемся 23, 25, 30 снежня, 2, 6, 7, 13, 14 студзеня ў Дукорскім маёнтку. Таксама ў гэтыя дні вас чакаюць бясплатныя майстар-класы па саломапляценні і выцінанцы ? ? Пачатак у 15:00. Папярэдні запіс не патрэбны, удзел уваходзіць у кошт квітка. Дзеці да 7 год, інваліды 1-2 груп, ветэраны ВАВ - бясплатна. Дзеці 7-18 год - 10 рублёў. Дарослыя - 20 рублёў.
? Язэп Драздовіч (1888 – 1954) — беларускі мастак, скульптар, этнограф, археолаг, педагог, пісьменнік. Адзін з беларускага нацыянальнага гістарычнага жывапісу, майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
???
? Фаршыраваныя фаршам сушкі — простая страва, але яна, безумоўна, унясе разнастайнасць у ваш рацыён. Выдатна падыдзе ў якасці закускі ці дзённага перакусу з гарбатай.
???