Другие записи сообщества
Артист:PunKrot Сингл: Здравствуй, милое трюмо Дата релиза: 01.01.2024 Запись,сведение, мастеринг: Евгений Сирота, Полина Тиунель, Studio Forz Обложка: Синий интеллект Слова, музыка, аранжировка: PunKrot?
??
?Штолен — гэта калядны кекс, які любяць дарослыя і дзеці па ўсім свеце. Яго духмяны смак і просты спосаб прыгатавання прыйдуцца па душы аматарам дэсертаў. ?
2 студзеня сустракаемся пад ялінкай у Дукорскім маёнтку… каб РАЗАМ вандраваць у новы, 2024, год ? Цягам усяго дня ладзім шэраг анімацыйных экскурсій з любімымі героямі: Пан Маршалак, Дзед Мароз і Снягурка, калядныя Дзед і Каза і, канешне, Чорт запрашаюць святочных госцейкаў? - патанчыць, пагуляць і пакалядаваць згодна з традыцыямі продкаў✨ - падэгуставаць традыцыйныя напоі беларусаў і дакрануцца да тэхналогіі іх стварэння? - палепшыць фізічны стан пасля святочнай ночы зімнімі забавамі і выпрабаваннямі ? - паспаборнічаць за прызы ад дукорскіх майстроў і мясцовай вінакурні ? - паўдзельнічаць у шэрагу калядных майстар-класаў і зрабіць сувенір на доўгую памяць ❄ Пабачымся пад ялінкай у 12:00? ? Кошт квіткоў: - дзеці да 7 год, ветэраны ВАВ, інваліды 1-2 груп - бясплатна; - дзеці 7-18 год - 10 рублёў; - дарослыя - 20 рублёў. ❗Папярэдні запіс не патрэбны, квіткі набываюцца на касе 02.01.2024❗ Зніжка 10% на ўваход падпісчыкам нашых сацсетак??
❤❄
☝❄?
?У снежні практычна кожны чалавек жыве ў прадчуванні сапраўдных цудаў, якія здараюцца з намі менавіта ў навагоднія святы. Работы беларускай мастачкі Марыі Богдан дапамагаюць чалавеку паглыбіцца ў свет чараўніцтва і адчуць тую самую энергію дабрыні, якой так часта не хапае нам у паўсядзённасці. Выстаўка Марыі Богдан «Чысты звон» зараз экспануецца ў мастацкай галерэі «Арт Фабрыка», на ёй вы ўбачыце жывапіс сапраўды шчырай і пяшчотнай дзяўчыны.
??
??
ВЫ КАЛІ-НЕБУДЗЬ РАБІЛІ САЛАМЯНАГА ПАВУКА? О! Гэта вельмі файная справа і зусім нескладаная, кожны здолее навучыцца. У нядзелю пабывала на майстар-класе ў творчай прасторы “Парасон”. Народу сабралася шмат, усе марылі змайстраваць Павука, які бароніць дом ад нячысцікаў, так лічылі нашы продкі, а мы, нашчадкі пераймаем традыцыю. Кіравала навучаннем таленавітая майстрыца Наталля Кірко, мастачка, якая скончыла Універсітэт культуры па спецыяльнасці саломапляценне. Яе працы былi прадстаўлены ў ЮНЕСКА! Аж з Гродна завітала ў сталіцу, каб навучыць мінчукоў рабіць Павукоў. Добра пачувалася я ў кампаніі навучэнцаў, у асноўным гэта была моладзь, і што хачу адзначыць, яны выдатна размаўлялі па-беларуску, а я з замілаваннем слухала і думала: “Ёсць каму развіваць і ўзбагачаць родную беларускую мову. ” Пры чым у моладзі мова энегрічная, заўзятая, яны дадаюць у мілагучнасць роднага слова яшчэ моладзевай энергетыкі. Утульна ў “Парасоне”. На сценах - карціны, на паліцах сувеніры з беларускім каларытам, на століку печава, можна пачаставацца гарбатай і кавай. Абстаноўка заахвочвае да творчасці. Для кожнага з удзельнікаў майстар-класа насыпапана ў тры грудкі саломка розных па даўжыні сцяблінак: кароткіх, сярэдніх, доўгіх, бо ромбікі, з якіх складаецца Павук, вырабляюцца у трох памерах. Але ж перш чым залацістая саломка апынецца на стале для вырабаў, трэба шмат працы зрабіць, нарыхтаваць сцябліны, адбяліць, а першапачаткова заняцца жнівом. Наталля распавядала забаўную гісторыю, як аднаго разу дамовілася з кіраўніцтвам сельскай гаспадаркі, што нарыхтуе сабе сноп жыта для творчай справы і пайшла ў поле жаць. Раптам спыняецца на дарозе аўтамабіль, выходзіць з яго мужчына ды пачынае аглядаць наваколле. “Можа начальства якое правярае палеткі, - падумала Наталля, - трэба яму растлумачыць, што я ў полі раблю”. Падышла, стала тлумачыць, а той уважліва выслухаў апавед ды кажа: “Жніце сабе жыта, я тут проста міма праязджаў вырашыў прыродай палюбавацца.” Вось так неспадзявана мужчына яшчэ і лекцыю пры дарозе паслухаў пра саломапляценне. Пад расповеды незаўважна прабегла две гадзіны і Павук гатовы! Атрымаўся аб’ёмісты, прыгожы з яскравымі чырвонымі кутасамі, адганяе злых духаў і аберагае ад негатыву. Падвешваем пад столлю і Павук павольна пакалыхваецца ад малейшага руху паветра, дома з ім прыемна і ўтульна.