?У снежні практычна кожны чалавек жыве ў прадчуванні сапраўдных цудаў, якія здараюцца з намі менавіта ў навагоднія святы. Работы беларускай мастачкі Марыі Богдан дапамагаюць чалавеку паглыбіцца ў свет чараўніцтва і адчуць тую самую энергію дабрыні, якой так часта не хапае нам у паўсядзённасці. Выстаўка Марыі Богдан «Чысты звон» зараз экспануецца ў мастацкай галерэі «Арт Фабрыка», на ёй вы ўбачыце жывапіс сапраўды шчырай і пяшчотнай дзяўчыны.