У ведамства Мулявіна зайшла,
І сэрца запалілі раптам песні,
Нібы вясной прачнулася зямля,
І жураўлі ляцелі ў паднябессі.
Зачаравала музыка мяне
І ў дзіўны край паклікала імкліва,
Дзе Белавежа ціхенька пяе,
І дзе з малітвай жыць заўжды шчасліва.
Дзе косіць Ясь, каханне каб знайсці,
Дзе лепшай долі маці сыну просіць,
Дзе ткуць ізноў ткачыхі паясы,
І гэтым песням ты не скажаш:" Досыць!"
Яны гучаць, каб некага натхняць.
Раптоўна муза сэрца ажыўляе,
І жураўлі дадому прыляцяць -
З нябёсаў іх Мулявін прывітае.?