Другие записи сообщества
?У Галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва адкрылі рэтраспектыўную выстаўку габелена, графікі і калажу «Над гарызонтам», прысвечанай гадавіне памяці Галіны Пятроўны Крываблоцкай.
??
?Беларускае слова «цярцюха» азначае штосьці расцёртае. У Беларусі шмат дзе так называюць тоўчаную вараную бульбу – рассыпістае сухаватае пюрэ. У ананімнай беларускай паэме XIX ст. «Энеіда навыварат» – так называлі… таўчоны тытунь! Але ў апошні час гэтае слова часцей ужываецца як назва традыцыйнага супу з цёртай бульбы. ?
?
?У беларускім народным календары ёсць асаблівае свята — Багач. Яго прынята называць святам ураджаю, калі заканчваецца жніво і кожны гаспадар можа ацаніць, з чым ён будзе зімаваць.
❤?
?Адзіночныя цагляныя калоны — гэта помнікі гісторыі і архітэктуры. На тэрыторыі нашай краіны іх узводзілі па ўзорах антычных калон пачынаючы з 15 стагоддзя. Найчасцей такія калоны круглыя ці шматгранныя, часам звужаны ўверсе ці састаўныя. На некаторых калонах захаваліся нішы, дзе былі ўстаўлены дошкі з надпісамі. Наверсе калон усталёўвалі крыж ці фігуру якога-небудзь святога. Некаторыя калоны нашыя продкі лічылі лекавымі. ?
Пружаны.?
??Разнастайнасць відаў яблычных пірагоў уражвае сваёй колькасцю. Напэўна, няма ніводнай гаспадыні, якая б не мела ў сваёй кулінарнай скарбонцы хоць адзін рэцэпт яблычнай выпечкі. Тым больш, такія дэсерты з’яўляюцца карыснымі для здароўя чалавека.
Багач у Дукорскім маёнтку - 21 верасня «Будзь багаты, як восень!» казалі нашыя продкі. Хіба мы не падтрымаем параду ў свята ўраджаю і восеньскага раўнадзенства? Запрашаем на самае шчодрае, смачнае і багатае на ўражанні свята сезону. У атмасферы 200-гадовага парку: - возьмем удзел у аўтэнтычным абрадзе “Багач” - паварушымся па-беларуску ў суправаджэнні традыцыйных музычных інструментаў - пачастуемся восеньскімі стравамі тутэйшай кухні - памераемся гарбузамі Вас чакаюць адмысловыя расповеды пра піцейную культуру і народны строй, майстар-класы, гульні, спевы і старадаўнія забаўкі А ўсіх, хто прыедзе ў традыцыйным адзенні, чакаюць спецыяльныя падарункі ад Дукорскага маёнтка ЛАДЗІМ КОНКУРС на самую вялікую гародніну! Той, хто прывязе сапраўднага волата, атрымае бутэльку мясцовай Дукі. *у праграме магчымы змены Удзел уваходзіць у кошт квітка, папярэдні запіс не патрэбны. Кошт квіткоў: Дарослыя - 25 BYN; Дзеці 7-17 гадоў - 15 BYN; Зніжка 10% усім падпісчыкам нашых сацсетак. Бясплатна: - Дзеці да 7 год; - Інваліды (паўналетнія) 1 і 2 груп; - Дзеці з інваліднасцю 3 і 4 групы з 1 суправаджальным; - Імяніннікі; - Героі Беларусі і ветэраны ВАВ. Даведкі: +375(44)707-77-64; +375(33)357-77-64. Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15а (усяго 30 км. ад Мінска). dukora.by