?У беларускім народным календары ёсць асаблівае свята — Багач. Яго прынята называць святам ураджаю, калі заканчваецца жніво і кожны гаспадар можа ацаніць, з чым ён будзе зімаваць.
?У Галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва адкрылі рэтраспектыўную выстаўку габелена, графікі і калажу «Над гарызонтам», прысвечанай гадавіне памяці Галіны Пятроўны Крываблоцкай.
?Беларускае слова «цярцюха» азначае штосьці расцёртае. У Беларусі шмат дзе так называюць тоўчаную вараную бульбу – рассыпістае сухаватае пюрэ. У ананімнай беларускай паэме XIX ст. «Энеіда навыварат» – так называлі… таўчоны тытунь! Але ў апошні час гэтае слова часцей ужываецца як назва традыцыйнага супу з цёртай бульбы. ?
?Адзіночныя цагляныя калоны — гэта помнікі гісторыі і архітэктуры. На тэрыторыі нашай краіны іх узводзілі па ўзорах антычных калон пачынаючы з 15 стагоддзя. Найчасцей такія калоны круглыя ці шматгранныя, часам звужаны ўверсе ці састаўныя. На некаторых калонах захаваліся нішы, дзе былі ўстаўлены дошкі з надпісамі. Наверсе калон усталёўвалі крыж ці фігуру якога-небудзь святога. Некаторыя калоны нашыя продкі лічылі лекавымі. ?
??Разнастайнасць відаў яблычных пірагоў уражвае сваёй колькасцю. Напэўна, няма ніводнай гаспадыні, якая б не мела ў сваёй кулінарнай скарбонцы хоць адзін рэцэпт яблычнай выпечкі. Тым больш, такія дэсерты з’яўляюцца карыснымі для здароўя чалавека.